U nas swobodna wymiana myśli i poglądów
Nacisnij Prosze
20 Wrz 2018 - 07:38
Strona Główna :: Forum NPH :: Poczta przez www :: Download :: Linki :: FAQ 
Szukaj   
Główne Menu
· Strona główna

Moduły
· Top lista
· Ciekawe strony
· Poleć nas
· Uwagi o stronie
· Kalendarz

Frekwencja
Obecnie jest 53 gosci i 0 uzytkowników online

Witam Nieznajomy, zostań użytkownikiem już dziś.


Login
 Użytkownik
 Hasło
 Zapamietaj mnie


Nie masz jeszcze konta? Możesz je założyć. Jako zarejestrowany użytkownik będziesz miał dodatkowe przywileje jak np. konfigurowanie wyglądu strony, wysyłanie komentarzy z twoim imieniem i wiele innych.

Problemy z logowaniem?

 www.hajnowka.com.pl - Mecenas Kultury woj. Podlaskiego

Polecane strony
· Jerozolima
· Cerkiew - lokalna strona
· Regaty na zalewie Siemianówka
· Puszcza Białowieska i okolice

Bramki SMS
· Era
· Orange
· Plus
· Miasto Plusa

Rozklady PKP i PKS
· Rozkład jazdy PKS
· Rozkład jazdy PKP

Slowniki
Słownik Polsko - Białoruski

Lekarz internetowy
· Informacje medyczne
· Forum o służbie zdrowia

Ludzie związani z Hajnówką
· Piotr Gagan
· Aleksander Prokopiuk
· Andrzej Wilczyński

Współpracujemy z
Towarzystwo
Ochrony
Krajobrazu
Towarzystwo Ochrony Krajobrazu

Archiwum
· Poprzednia wersja strony
· Trochę nauki
· Poezja
· Grupa teatralna

Napisz do nas

redakcja@hajnowka.com.pl


Kultura i sztuka: Zakućcie
Autor: Zespół_redakcyjny Opublikowano: 08 Lut 2005 - 17:26
Cos dla duszy Закуцце
Апавяданне

 



Нават калі ляцець на верталёце над гэтымі балоцістымі лясамі, яны ўяўляюцца бяскрайнімі. Неабсяжны, ярка-зялёны летам і бура-зялёны на белым зімой ландшафт, які за тысячагоддзі адшліфавала ўсемагутная прырода...
Мяркуюць, што перад апошнім чацвярцічным перыядам тут нястрымна плёскаліся бязмежныя хвалі цёплага мора, назва якога, калі і была, сцерлася ў нябыце. Лёд з поўначы зрушыў узгоркі, горы, пахаваў пад імі акваторыю - і толькі Ўсявышні ведае, што робіцца пад кавалачкамі цвёрдай і ворнай глебы, на якіх праз пэўны час атабарыліся людзі.
Прыехалі сюды неяк геолагі, правяралі, ці не тоіць непраходная багна нафту. Так і з'ехалі ні з чым - сейсмографы сведчылі то аб бяздонных падземных плынях, то аб гіганцкіх пустотах. Урэшце размытую справаздачу завяршылі высновай: «У бліжэйшыя пяцьдзесят гадоў распрацоўка радовішчаў немэтазгодная».
Эх, людзі-людзі! Якія «пяцьдзесят гадоў»?! Вы нават не кватаруеце на гэтай планеце, бо кватарант хоць бы ў нечым роўня гаспадару. Вы - пыл, які задзірысты вецер можа развеяць ва ўсе бакі, маркотны дождж - размыць у гразь, раз'юшаны мароз - ацвердзіць у камень. А потым усё паўторыцца тысячы разоў! Ёй, усемагутнай Прыродзе, зусім абыякава, існуеце вы ці не. І пазірае яна з халодным спакоем вечнасці на вас, часовых прыблудаў. І вы можаце вытвараць, што толькі ў галаву ўзбрыдзе: высякаць лясы, асушваць балоты, паварочваць рачныя плыні - толькі сабе горш зробіце. Пройдзе некалькі тысячагоддзяў, а не пашчасціць - стагоддзяў, і след ад вас і вашых спраў згіне: дрэва струхлее ў глебу, на якой уздымуцца новыя лясы, жалеза ссыплецца ржой і зноўку спрасуецца ў руду: бетон і шкло здрабнеюць у пясок і збяруцца ў новыя радовішчы. І вам, што з зямлі чарвякамі выпаўзлі, да яе атамамі прытуліцца давядзецца.
І хто ўспомніць тады, што былі вы тут калісьці? Хіба што далёкія нашчадкі вось гэтай невядомай мошкі, якую вы інстынктыўна забілі пстрычкай. Ім наканавана перажыць вас.

...Патанула ў глыбінях стагоддзяў і сама праўда аб з'яўленні тутэйшых люзей. Парастаюць мохам паданні, што ад пакалення да пакалення губляюць дакладнасць і адпаведнасць ісціне з-за недасканаласці чалавечай памяці і спрадвечнай звычкі прыхарошваць і сімвалізаваць з'явы мінулага.
Наведваліся сюды і этнографы, вывучалі мясцовую гаворку, запісвалі легенды і быліны. Было гэта яшчэ ў мінулым стагоддзі, і сённяшнія даследчыкі, грунтуючыся на іх дадзеных, як на гістарычных дакументах, лічаць: першыя пасяленцы прыйшлі ў гэтыя мясціны паўтара тысячагоддзя таму. Мяркуюць, што належалі яны да рэшткаў некалі ваяўнічага, а пазней практычна вынішчанага ворагамі раўніннага племені корычаў. Зрэшты, бясспрэчна тое, што прозвішча «Корыч» існуе ў наваколлі з тых часін, калі чарговаму цару прыйшла думка ашчаслівіць прозвішчамі ўсіх сваіх падданых.

Прытоеная між балотамі вёсачка мае ўтульную і таямнічую назву - Закуцце. Нават паходжанне назвы ў мясцовых краязнаўцаў выклікае рознагалоссе: адна версія - проста куток зацішны, другая - памяць пра каваля Данілу, які паўтара стагоддзя таму кайданы кляпаў.
Схаванае ад астатняга свету Закуцце з райцэнтрам Дзежынам злучана прасёлкавай дарогай праз Рудню, прамысловы пасёлак. Але гэтая грунтаваная дарога, пасечаная каранямі векавых дрэў і ўезджаная трактарамі да глыбокіх каляін, час ад часу робіцца непралазнай - то ад ліўневых дажджоў, то ад зімовых завірух. Таму аўтобуснага маршрута ў Закуцце няма. А з улікам бесперспектыўнасці вёскі і дзіравага, як старое рэшата, раённага бюджэту будаўніцтва дарогі пераносяць з года ў год, з дзесяцігоддзя ў дзесяцігоддзе. Таму, калі і выбіраўся хто з закуцян у Дзежын, дык да Рудні даводзілася мясіць гразь дзевяць кіламетраў завілістым і змрочным, як намеры нячысціка, шляхам. Паляўнічыя казалі, што напрасткі можна і праз шэсць кіламетраў дабрацца. Ды неяк адзін з іх не вярнуўся...
А калі хто прыезджы хацеў патрапіць у Закуцце да старой Паўлючыхі, вядомай ва ўсёй вобласці знахаркі, то адзін ісці не адважваўся - лічыў за лепшае наняць мясцовага правадніка. Праваднікі за свае паслугі звычайна бралі гарэлкай, але згаджаліся і на грошы, бо ў Закуцці ў любы час можна было разжыцца самагонам. Гэты напой меў настолькі трывалыя і даўнія традыцыі, што нават пунктуальныя немцы за тры гады акупацыі, як ні стараліся, не здолелі навесці тут «орднунг». Так і падпойвалі ўсю вайну закуцяне і паліцаяў, і партызанаў - хто заявіцца.
Перыядычна аб'яўлялася барацьба з самагоншчыкамі і ў наш час.
...Наехалі неяк дзежынскія міліцыянеры. Усю вёску ператармасілі, але ніводнага апарата так і не знайшлі. Рызыкнуў міліцэйскі капітан сваіх архараўцаў завесці ў лес: нехта падказаў, што ў ельніку барматуху гоняць. Спяшаўся капітан выслужыцца, ды і праваліўся ў багну. Ледзьве выцягнулі бедака! Вымак, твані нахапаўся, нейкія чарвячкі-крывасмокі цела абляпілі, і давялося закуцянам ратаваць служку і ад прастуды, і ад крывасмокаў. Лякарства, зразумела, якое - самагон. А як шалёгнуў камандзір, то і падначаленыя ўспомнілі, што не з лычкамі на плячах нарадзіліся. Так расперазаліся, што адзін нават зброю згубіў - дручок гумавы. А можа, і спёрлі ў п'янага. Толькі хто ж прызнаецца? А вёска чужынцам лішняга не скажа...

Ішоў час, мяняліся князі, каралі, цары, генсекі, прэзідэнты, аб'яўляючы Закуццю сваю ўладу над ім. А Закуцце не менялася. Ну не так, каб ужо зусім. Раз'язджаліся па гарадах і менш глухіх вёсках дзеці, а потым прывозілі на канікулы ўнукаў. Адукаваныя, трэба сказаць, і прывозіць стараліся як мага радзей: балотнае паветра не шкодзіла толькі карэнным жыхарам. А ва ўнуках закуцянская кроў часцей за ўсё была перамешана з іншаю крывёю, таму яны не заўсёды мелі імунітэт. Быў у вёсцы і свой бізнесмен: Галька, Фядотава дачка, прыватная прадпрымальніца, прывозіла ўсялякага тавару ад дзежынскіх аптавікоў - іголкі, тканіны, крупы, цукар... А потым калупалася, як усе, на агародзе, хадзіла ў журавіны і гандлявала патроху. І не тое, каб дзеля прыбытку вялікага, а па традыцыі - дзед некалі лабаз у Рудні меў. Былі ў Галькі і цукеркі, і кансервы, і жуйкі, і казённае віно, і цыгарэты. Старыя збольшага самі тытунь вырошчвалі і ў самакруткі круцілі. А мужчыны сярэдняга ўзросту, якія па свеце пабадзяліся, ды так нідзе і не прыжыліся, а да таго ж паспіваліся, - тыя аддавалі перавагу смярдзючай «прыміне». Жыў у Закуцці і брыгадзір Саша. Адгрукаў сабе цагляны дом - цэглу давялося з Рудні на трактары цягнуць - сцежкі на падворку асфальтам закатаў. Жонку з Дзежына ўзяў. Жонка, аднак, доўга не вытрымала, збегла з дачкой. А Саша мужчынскі гонар не страціў - услед не рвануўся. І з жаночым полам пытанне вырашыў: заляцаўся да Галькі, муж якой пятнаццаць гадоў па новабудоўлях валэндаўся.

У гэтую вёсачку і дабіраўся сталічны карэспандэнт Кірыл Градоўскі - «залатое пяро» газеты «Сенсацыя і будзённасць». Заданне рэдакцыі меў: узяць інтэрв'ю ў мясцовай знахаркі Марфы Цімафееўны. Суправаджаў яго рудзенскі беспрацоўны валацуга Мішка, які прапанаваў свае паслугі непасрэдна на аўтавакзале і авансам адразу ж раскруціў карэспандэнта на пляшку піва. Ішоў Градоўскі па заснежанай дарозе, стараючыся трапляць у касалапыя і пятлістыя сляды Мішкі, закрываўся каўняром дублёнкі ад пранізлівага сіверу.
Праваднік стрэльнуў ужо трэцюю цыгарэту, пагардліва адарваў зубамі і адплюнуў фільтр. Цяпер ён пыхкаў і з непрытоенай фанабэрыстасцю расказваў Кірылу, як абламалі дзежынскую мянтуру закуцянскія самагоншчыкі.
- І што цікава, гоняць усе, а прадае толькі цётка Соня. Часам на казе крывой не падруліш - і грошай тваіх не трэба... А Паўлючыха твая - вядзьмарка, вось табе святы крыж!
Мішка перахрысціўся, як чэсць аддаў, і павярнуўся да карэспандэнта, правяраючы рэакцыю на свае словы.
- Бывае, нарасказваеш усялякай трасцы, то пакуль дабяруцца - са страху вылечваюцца. А сам чаго ідзеш? - на выгляд, здаровы, здаецца. Ці пашукаць каго па фотакартцы хочаш? Толькі не спрабуй круціць ці брахаць перад гэтай каргой - ні з чым вернешся, хоць і слабая яна ўжо. А дабярэшся назад ці не - невядома. Гэта як яна сама захоча...
- Карэспандэнт я. Газета «Сенсацыя і будзённасць». Можа, чуў?
- Газет не чытаем, - з годнасцю адказаў Мішка. І паблажліва растлумачыў: - На лухту грошы марнаваць... Вы там у сябе атрымаеце па пяць вышэйшых адукацый і прыдумляеце, чым заняцца і як людзям галаву тлуміць. А людзям трэба толькі тое, што заўсёды патрэбнае было і будзе: апрануцца цёпла, пад'есці смачна, выпіць, цыгарку высмаліць, ну і з бабамі... Згодзен?
Мішка зноў павярнуўся.
- Тытунь увогуле ў Эўропе пазней за друкаванае слова з'явіўся, - спакойна ўдакладніў Кірыл.
- У Эўропе, як у ж...е, - выказаў веданне асноў паэзіі Мішка. - Тут табе не Эўропа. Мы самі па сабе. Дай яшчэ цыгарэтку, нейкія слабыя яны ў цябе, інтэлігенцкія...
Карэспандэнт працягнуў пачак.
- Далёка яшчэ?
- Дойдзем! - упэўнена адказаў Мішка і хрыплавата рагатнуў: - Са мной не прападзеш... Але гора цяпнеш!

З лесу выйшлі прыцемкамі. Пачатак вёскі быў ужо відзён, але Паўлючыха жыла ў канцы. Пакуль праходзілі па вёсцы, Мішка-праваднік несупынна здароўкаўся з мясцовымі, да некаторых лез абдымацца. Ён і сам нарадзіўся ў Закуцці, пасля арміі пераехаў у Рудню і ўладкаваўся на металабазу. Звольнілі за п'янку - і пачаў хлопец бічаваць, дзе лілося, і бамжаваць, адкуль не гналі. А правадніцтва лічыў сваёй работай. Ведаў, што з гэтага не разбагацееш, але жыць будзеш: калі-нікалі і пад'ясі, і вып'еш, і тытуню нюхнеш.
У хату і нават на падворак Мішка заходзіць не рызыкнуў. Відаць, баяўся па старой звычцы. Таму і гаварыў напаўшэптам:
- Я яшчэ ў кароткіх штоніках бегаў, а яна ўжо старой была. Так можа зірнуць, што ляснешся на месцы! І не глядзіць, а ўсё ведае: што зрабіў і што надумаў. П'яніц страшэнна не любіць! Сакалішын мужык неяк каля яе плота замёрз... Вось тут прама, - Мішка тыцнуў пальцам. - Прыкавала, далей не пусціла! І мужыка свайго, Паўлюка, атруціла, кажуць. Запіваў ён пасля фронту. А нап'ецца - сядзіць і сам сабе плача. Рахманы быў... Толькі адзіны разок на яе нешта гыркнуў. Каб баба месца сваё ведала, ці што... Вось яна яго і атруціла. Праз чортавы вароты не ідзі - не пашанцуе.

Падгнілыя дошкі франтона цяжарам замеценай снегам чарацяной страхі ўжо зламалі праржавелыя цвікі - і аконны праём гарышча перакасіўся да зігзагападобнага паралелаграма.
Градоўскі адкалупнуў заледзянелую анучу, што была накінута на шэры кол веснічак і шулку, і накіраваўся па хрусткім некранутым снезе да нізенькіх дзвярэй. На ўсялякі выпадак далікатна пастукаўся і ўвайшоў у цёмныя халодныя сенцы. З сумежнага з сенцамі хлява пачулася ўстрывожанае кудахтанне. У цемры Кірыл наскочыў на вядро, якое з пустым бразгатам перакацілася па нахіленай падлозе ў куток.
Сцягнуў пальчатку і пашнарыў па дзвярах, шукаючы клямку. Знайшоў, зноўку пастукаўся, пераступіў цераз высокі, ледзь не да калена, парог і, прыгнуўшыся, увайшоў.
У хаце было цёмна і выстуджана. Толькі выразнае гадзіннікавае «цік-так» парушала цішыню. У змроку бялелі вокны ды аднекуль з кутка паблісквалі зялёныя кашэчыя вочы. Кірыл ужо намерыўся гучна і паважліва вымавіць: «Добрага здароўя, Марфа Цімафееўна!», як з цемры пачуўся скрыпучы ўладарны голас:
- Святло запалі, унучак. Выключальнік побач з дзвярыма.
Запалілася адзіная, уся ў кропачках ад мух лямпачка. Шэры, з рудымі падпалінамі кот шмыгануў у падпечак. Між вокнамі на ўзроўні вачэй адмерваў &#109
 
Powiązane odysłacze
· Cerkiew w NPH
· Festiwal Muzyki Cerkiewnej
· Wiecej o Cos dla duszy
· Artykuly uzytkownika Zespół_redakcyjny


Najczesciej czytany artykul w Cos dla duszy:
W pociągu


Zakućcie | Loguj/Utwórz konto | 0 Komentarze
Próg
  
Komentarze sa wlasnoscia ich twórców. Nie ponosimy odpowiedzialnosci za ich tresc.
PostNuke :: Wsparcie PostNuke :: Programiści 

Użytkownicy portalu nie mogą wykorzystywać tekstów do celów komercyjnych bez wiedzy i pozwolenia Redakcji www.hajnowka.com.pl. Kopiowanie, redagowanie i wykorzystywanie w innych celach publikowanych tu tekstów wymaga indywidualnej zgody Redakcji.

Kontakt do Redakcji  redakcja@hajnowka.com.pl

Prywatna strona prowadzona społecznie przez grono przyjaciół.
Kontakt: redakcja@hajnowka.com.pl